Абавязковае медыцынскае страхаванне
Каб атрымаць візы i перасекчы Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, замежнаму грамадзяніну неабходна мець страхавы поліс замежнай дзяржавы, адпаведны вызначаным патрабаванням або заключыць дагавор медыцынскага страхавання ў пунктах пропуску.
Пры адсутнасцi ў замежных грамадзян страхавых полісаў (страхавых картак), адпаведных пазначаным патрабаванням, і іх адмове заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, размешчаным у міжнародных аэрапортах, гэтым замежным грамадзянам адмаўляецца ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.
Замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання (Белдзяржстраха або Белэксімгарант) або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй на выпадак аказання ім медыцынскімі ўстановамі хуткай медыцынскай дапамогі (далей — дагавор медыцынскага страхавання).
— Крытэрыі, якім павінен адпавядаць дагавор медыцынскага страхавання:
♦ змяшчаць назву замежнай страхавой арганізацыі і звесткi аб месцы яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага Асістанса, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
♦ распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
♦ дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
♦ прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра.
Наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання можа пацвярджацца страхавым полісам, страхавой карткай ці іншым дакументам, якія змяшчаюць інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання.
Праверка наяўнасці ў замежных грамадзян дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае ўсталяваным крытэрыям, ажыццяўляецца пры выдачы віз, а ў замежных грамадзян, якім дазволены бязвізавы ўезд, – у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
Пры адсутнасцi ў замежных грамадзян страхавых полісаў (страхавых картак), адпаведных пазначаным патрабаванням, і іх адмове заключыць дагавор абавязковага медыцынскага страхавання ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, размешчаным у міжнародных аэрапортах, гэтым замежным грамадзянам адмаўляецца ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.
— У страхавым полісе або страхавой картцы, што прад’яўляюцца замежным грамадзянінам на мяжы, павінны быць указаны:
♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна (магчыма ўказанне ў адным страхавым полісе некалькіх застрахаваных замежных грамадзян, якiя сумесна ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь, або да страхавога поліса можа быць прыкладзены спіс застрахаваных замежных грамадзян, на якіх распаўсюджваецца дзеянне дагавора медыцынскага страхавання);
♦ тэрмін дзеяння дагавора страхавання;
♦ тэрыторыя, на якую распаўсюджваецца дзеянне дагавора – Рэспубліка Беларусь або ўвесь свет. Страхавыя карткі без звестак аб суме страхавання прымаюцца толькi ў выпадку, калі тэрыторыя дзеяння ахоплівае ўвесь свет.
— Патрабаванні да тэрміна дзеяння дагавора медыцынскага страхавання пры выдачы замежным грамадзянам доўгатэрміновай уязной візы:
дагавор медыцынскага страхавання павінен дзейнічаць на працягу часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь. Такім чынам, замежны грамадзянін у выпадку шматразовага наведвання Рэспублікi Беларусь мае права заключаць дагавор медыцынскага страхавання на кожную паездку. Таксама магчыма выдача доўгатэрміновай уязной візы замежнаму грамадзянiну пры наяўнасцi дагавора медыцынскага страхавання на першую паездку.
— Пералiк асоб, якія не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню:
♦ грамадзяне дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Украіна) у адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісаным у г.Маскве 27 сакавіка 1997 года;
♦ грамадзяне Расіі ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і грамадзянам Расійскай Федэрацыі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, падпісаным 24 студзеня 2006 года ў г.Санкт-Пецярбургу;
♦ грамадзяне Туркменістана ў адпаведнасці з Мемарандумам паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, медыцынскай (фармацэўтычнай) навукі, адукацыі і аб аказанні медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь і Туркменістана, падпісаным 5 лістапада 2013 года ў г.Ашхабадзе.
— Узаемадзеянне арганізацый аховы здароўя з беларускімі страхавальнікамі і медыцынскім Асістансам пры звароце замежнага грамадзяніна па медыцынскую дапамогу:
♦ пры звароце замежнага грамадзяніна ў медыцынскую ўстанову або ў выпадку дастаўкі яго ў такую ўстанову на машыне хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі медыцынскі персанал абавязаны:
♦ устанавiць асобу замежнага грамадзяніна;
♦ высветліць, ці мае замежны грамадзянін страхоўку або дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае крытэрыям на выпадак аказання яму хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
♦ паведаміць па ўказаным у страхавым полice тэлефоне або па знаемым яму тэлефоне адпаведнага страхаўшчыка, якi названы ў страхавым полісе, або па вядомым тэлефоне адпаведнага страхоўшчыка пра паступленне застрахаванай асобы ў медыцынскую ўстанову, а таксама нумар яго страхавога поліса – пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна дагавора абавязковага медыцынскага страхавання;
♦ паведаміць па тэлефоне медыцынскаму Асістансу або страхоўшчыку пра паступленне застрахаванай асобы ў медыцынскую ўстанову, назву замежнай страхавой арганізацыі, з якой у замежнага грамадзяніна заключаны дагавор медыцынскага страхавання, нумар дагавора медыцынскага страхавання (страхавога поліса) – пры наяўнасці ў замежнага грамадзяніна дагавора медыцынскага страхавання.
Такім чынам, калі замежны грамадзянін заключыў дагавор абавязковага медыцынскага страхавання, гэта значыць мае страхавы поліс “Белдзяржстраха” або ”Белэксімгарант”, паведамляць пра паступленне замежнага грамадзяніна ў арганізацыю аховы здароўя медыцынскім работнікам неабходна адпаведнаму страхоўшчыку: пры наяўнасці страхавога поліса, выдадзенага ”Белдзяржстрахам“, – ”Белдзяржстраху“ (кругласутачныя кантактныя тэлефоны: +375 17 395 48 90, маб. +375 29 231 42 24 (МТС), +375 25 741 42 24 (Лайф), +375 44 741 42 26 (Velcom), пры наяўнасці страхавога поліса, выдадзенага ”Белэксімгарант“, – ”Белэксімгарант” ( кантактны тэлефон: + 375 17 360 49 80, эл.пошта: aclmed@eximgarant.by).
Калі замежны грамадзянін заключыў дагавор медыцынскага страхавання, гэта значыць мае страхавы поліс, страхавую картку ці іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, паведамляць пра паступленне замежнага грамадзяніна ў арганізацыю аховы здароўя медыцынскім работнікам неабходна медыцынскаму сістансу або “Белдзяржстраху“, ”Белэксімгарант” па ўказаных вышэй тэлефонах.
— Медыцынскі асістанс, створаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб страхавой дзейнасці, зарэгістраваны Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам ад 16 чэрвеня 2014 г. у форме Закрытага акцыянернага таварыства ”Ваш Асістанс” (ЗАТ ”Ваш Асістанс”) (пасведчанне аб дзяржрэгiстрацыi №192289319)
Кантактныя тэлефоны медыцынскага Асістанса ЗАТ ”Ваш Асістанс” +375 17 392 22 93, +375 29 639 22 29.
— Заканадаўства ў сферы медыцынскага страхавання замежных грамадзян:
♦ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жнiўня 2006 г. № 530.
♦ Пагадненне аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
♦ Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і грамадзянам Расійскай Федэрацыі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2006 года;
♦ Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, медыцынскай (фармацэўтычнай) навукі, адукацыі і аб аказанні медыцынскай дапамогi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь і Туркменістана ад 5 лiстапада 2013 года.