Парадак афармлення віз на ўезд у Беларусь
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад 4 студзеня 2010 года іншаземец можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу [?] пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь [?], калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Парадак выдачы віз усталяваны Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2020 г. № 364).
Органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце “Мінск”.
За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памеры, устаноўленым Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Для грамадзян некаторых дзяржаў у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устаноўлены ільготныя тарыфы консульскіх збораў.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
♦ B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
♦ C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя [?], двухразовыя [?] і шматразовыя [?].
Для атрымання ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:
♦ адзін экзэмпляр візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы; [?]
♦ адзін фотаздымак (памер 35х45 мм., анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без зморшчын і чарнілаў, 70-80 працэнтаў вертыкальнага памеру здымку павінен займаць твар, здымак мусіць быць зроблены не раней за шэсць месяцаў);
♦ дакумент для выезду за мяжу; [?]
♦ дакументы візавай падтрымкі.
Грамадзяне дзяржаў, якія не з’яўляюцца небяспечнымі ў міграцыйных адносінах, па рашэнню консульскай службовай асобы могуць быць вызвалены ад прадстаўлення дакументаў візавай падтрымкі пры афармленні віз на тэрмін да 30 сутак на ўезд з мэтамі ажыццяўлення дзелавой паездкі альбо па правытных справах, а таксама з мэтай ўдзелу ў спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках;
♦ па рашэнню консульскай службовай асобы могуць быць запатрабаваны дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы;
♦ дагавор абявязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў, заключаны з РУП “Белдзяржстрах” або “Белэксімгарант”, або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй [?];
♦ пацвярджэнне аб выплаце консульскага збору.
Міністэрства замежных спраў не аказвае садзейнічанне ў разглядзе і далейшай перасылцы за мяжу дакументаў візавай падтрымкі.
Рашэнне па хадайніцтве іншаземца аб выдачы ўязной візы прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і суразмоўя з іншаземцам на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.
Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы, падоўжыць тэрмін разгляду хадатайніцтва.
Консульская службовая асоба не абавязана паказваць прычыны адмовы ў выдачы візы.
Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор за разгляд візавага пытання не вяртаецца.
Па падаўжэнне тэрміна знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па атрыманне выязной візы або дазволу на часовае пражыванне, і, пры неабходнасці, выязной-уязной візы да яго.
Іншаземцы маюць права свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем месцаў, для наведвання якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжанні на ёй патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца адміністрацыямі гэтых аб'ектаў. Пад такімі месцамі разумеюць, у тым ліку, пагранічную зону і пагранічную паласу.
_____________________________
Асаблівасці афармлення ўязных віз у “Нацыянальным аэрапорце Мінск”
Правілы перасячэння граніцы для іншаземцаў
Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь